Закрыть окно
Регистрация
логин:
e-mail:
пароль:
...еще раз:
Закрыть окно
Вход
логин:
пароль:
Войти
Напомнить пароль
Добавить в избранное
Сделать стартовой
 
Вход
Регистрация
+375 29 123-66-26
+375 29 865-63-09
+375 17 223-66-24
Минск, ул. Маяковского 2
Схема проезда
09.00 – 20.00 (пн. – пт.)
09.00 – 18.00 (сб., вс.) 

Марка авто
Цена
от  до 
Год
 от  до 
Двигатель
Город
 

On-line заявка на кредит

Страхование АВТОКАСКО

Обмен авто

Вакансии в нашей компании


Предложения

Наши предложения

Предлагаем организацию своих представительств.
О! Интересно!

Ваши предложения

Хотите предложить новые интересные предложения или направления бизнеса?
Да, очень



Перспектывы «трэйд-iн» у Беларусi

This text will be replaced


Хочаце змяніць аўтамабіль, аднак на новае аўта не хапае грошай? Пры гэтым набываць на аўтарынку ўжыванае аўта баіцеся, бо невядома, наколькі прапанаваная машына спраўная? Пра тое, дзе ўжываны аўтамабіль можна набыць з гарантыяй ды як пры гэтым пазбавіцца клопату з продажам старога "жалезнага каня”?
 
Змяніць старое аўта на новае – цяжка знайсці кіроўцу, які б адмовіўся ад такой перспектывы.
 
КІРОЎЦА:
“Новае – яно заўсёды лепшае”.
 
Лепшае, але і даражэйшае. А таму, як правіла, беларусы напачатку прадаюць свайго старога “жалезнага каня” на рынках ці па абвестках і толькі пасля ідуць па новы ў дылерскія цэнтры. Паслуга “трэйд ін” зводзіць гэтыя дзеянні толькі да паходу ў аўтасалон. Пры гэтым там можна набыць не толькі аўта з заводу, але і ўжыванае – у спраўджаным і адрамантаваным стане.
 
ІЛЛЯ ПРОХАРАЎ, МАЗДА-ЦЭНТР:
“Абсалютна дакладна можна паглядзець, што, калі там мянялася ў гэтым аўтамабілі, якія рамонты там адбываліся, ці былі правільна прадугледжаныя тэрміны ТА і г. д.”
 
Такія паслугі шырока развітыя ў дылераў на Захадзе і Расеі. У Беларусі аўтасалоны не вытрымліваюць канкурэнцыі з так званымі перагоншчыкамі ці прыватнымі прадаўцамі. У дылерскіх цэнтрах кошт у сярэднім на 15 % вышэйшы, чым на рынку. А таму аўтабізнес дамагаецца ад ураду паслаблення падаткаў – адлічваць ПДВ толькі з прыбытку, а не агульнага кошту аўта.
 
СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, СТАРШЫНЯ ПРАЎЛЕННЯ БАА:
“Мы, шчыра кажучы, разлічвалі на пазітыўнае рашэнне яшчэ летась. Імаверна, нейкія іншыя праблемы, якіх ва ўрадзе дастаткова, адсунулі прыняцце рашэнняў па нас”.
 
Хоць гэта не значыць, што ў нашай краіне нельга легальна купіць ужыванае аўта.
 
Гэты “Мэрсэдэс” 6 гадоў праездзіў па нямецкіх дарогах. Але вы можаце афіцыйна яго купіць у Беларусі, атрымаўшы пры гэтым гарантыю на спраўнасць асноўных дэталяў і якасць вонкавага выгляду.
 
Такія паслугі ў Беларусі прапаноўваюць дзесяткі фірмаў, якія прыганяюць на продаж ужываныя аўта з-за мяжы. Для гэтага сегменту аўтабізнесу паляпшэнне ўмоваў для “трэйд ін” таксама выгоднае. Нягледзячы на тое, што у іх з'явяцца новыя канкурэнты ў выглядзе дылерскіх цэнтраў.
 
ЯЎГЕН ЛАХМАНАЎ, ДЫРЭКТАР ААА “АЎТАБАЙ”:
“Трэба разумець, што цывілізаваны рынак у любым выпадку прыйдзе ў нашую краіну”.
 
Што на гэта кіроўцы?
 
КІРОЎЦЫ:
“На рынку танней”.
“Каб былі грошы – вядома, у дылера”.
“Няхай кожны выбірае, як яму выгодна”.
 
Пакуль жа такога выбару няма. Ці ўзаконяць у Беларусі “трэйд ін” – стане вядома на пачатку верасня, калі сваё рашэнне па гэтым пытанні мае абвесціць міжведамасная ўрадавая камісія.
 
Алесь Залеўскі, “Аб'ектыў”

belsat.eu.
Партнеры:
Пчелка Майя - прокат автомобилей ByUSAAuto Автомания BKA МТБанк Активлизинг autogrodno.by
4Колеса - цивилизованная продажа автомобилей!Стать партнером!
 Все партнеры
dffsОценить!